Максім Танк - адно з самых яркіх імёнаў у гісторыі беларускай літаратуры. Паэт-бунтар, паэт-патрыёт, паэт-сатырык, паэт-філосаф, паэт- наватар… А «па жыцці» надзвычай сціплы чалавек, які не любіў гучных слоў і бляску пражэктараў. Паэзія Максіма Танка...
More
Максім Танк - адно з самых яркіх імёнаў у гісторыі беларускай літаратуры. Паэт-бунтар, паэт-патрыёт, паэт-сатырык, паэт-філосаф, паэт- наватар… А «па жыцці» надзвычай сціплы чалавек, які не любіў гучных слоў і бляску пражэктараў. Паэзія Максіма Танка ўражвае разнастайнасцю тэм, вобразаў, форм, творчым засваеннем нацыянальнай паэтычнай традыцыі і наватарствам. А галоўная тэма, якая праходзіць праз усю творчасць М. Танка, - Радзіма ў самых розных яе праявах: гісторыя і яе адлюстраванне ў легендах і паданнях, праца, песні, мары народа, маляўнічая прырода, мілагучная родная мова. 17 верасня 2022 года Максіму Танку споўнілася б 110 гадоў. Да юбілею паэта падрыхтавана гэта метадычнае выданне. Выданне складаецца з наступных матэрыялаў: Біяграфічнай даведкі; Прыкладаў юбілейных выстаў; Спісу твораў М. Танка; Перакладаў М. Танка; Спісу вершаў паэта, якія пакладзены на музыку; Спісу сцэнарных і літаратуразнаўчых матэрыялаў; Спісу назваў імпрэз да юбілею класіка; Ссылак на інтэрнэт- рэсурсы. Біяг
Less