Святлана Вадап’ян З цыклу “Познія спатканні” Быў месяц май, Былі спатканні, І салаўі, і зарапад. І словы шчырыя прызнанняў Вялі нас у дзівосны сад Надзей, жаданняў… Толькі тое – Усё засталося ў светлым ранні, Бо сам сябе ты супакоіў, Што гэта – познія...
More
Святлана Вадап’ян З цыклу “Познія спатканні” Быў месяц май, Былі спатканні, І салаўі, і зарапад. І словы шчырыя прызнанняў Вялі нас у дзівосны сад Надзей, жаданняў… Толькі тое – Усё засталося ў светлым ранні, Бо сам сябе ты супакоіў, Што гэта – познія спатканні. Вясна сустрэч “Вазьмі на шчасце тры галінкі, Як падарунак ад вясны…” – З якой пары, з якой часіны Ты ўвайшоў у мае сны? Шчаслівая мая вясна – я сэрцам адчуваю, Бо ў ёй ёсць ты, каханы мой… Нібы з дзявоцтва зноў гукаю Сустрэчу тую ранняю вясной. 1
Less