Выраз аўгіевы канюшні – калька з грэчаскай мовы, абазначае ‘вельмі забруджанае памяшканне; беспарадак, надзвычайная запушчанасць спраў у якой- небудзь арганізацыі’. Паводле міфа, у элідскага цара Аўгія былі вялізныя канюшні, якіх ніхто не прыбіраў трыццаць...
More
Выраз аўгіевы канюшні – калька з грэчаскай мовы, абазначае ‘вельмі забруджанае памяшканне; беспарадак, надзвычайная запушчанасць спраў у якой- небудзь арганізацыі’. Паводле міфа, у элідскага цара Аўгія былі вялізныя канюшні, якіх ніхто не прыбіраў трыццаць гадоў. Каб ачысціць іх, спатрэбілася сіла і розум міфічнага героя Геракла. Ён зрабіў гэта за адзін дзень, перагарадзіўшы плацінай раку Алфей і пусціўшы ваду ў канюшні. Паданні як фальклорны жанр таксама сталі асновай для ўтварэння фразеалагічных адзінак. Напрыклад, фразеалагізм дамоклаў меч, які мае значэнне ‘пастаянная небяспека, неадступная пагроза’, узнік са старажытнагрэчаскага падання. Сіракузскі тыран Дыянісій Старэйшы захацеў правучыць аднаго са сваіх прыбліжаных, Дамокла, які зайздросціў свайму ўладару, называючы яго самым шчаслівым з людзей. І вось зайздросніка запрасілі ў тыранаў палац і пасадзілі на трон. Радасць была нядоўгай і перайшла ў страх, бо Дамокл ўбачыў, што ў яго над галавой вісіць на конскім воласе востры меч.
Less