Карта Асіповіцкага раёна У “мове зямлі” старажытныя абарыгены краю ўпісалі сваё жыццё ў гісторыю будучых пакаленняў больш трывала, чым упісалі сваё імя ў гісторыю вялікія палкаводцы старажытных цывілізацый, якія пакінулі свае пісьмёны, вызначаныя на камні....
More
Карта Асіповіцкага раёна У “мове зямлі” старажытныя абарыгены краю ўпісалі сваё жыццё ў гісторыю будучых пакаленняў больш трывала, чым упісалі сваё імя ў гісторыю вялікія палкаводцы старажытных цывілізацый, якія пакінулі свае пісьмёны, вызначаныя на камні. І.П. Філевіч Адкуль бяруць пачатак, з чым звязаны назвы вёсак нашага раёна? З гістарычнымі падзеямі, прыроднымі асаблівасцямі, а можа з промысламі, якімі займалася ў далёкім мінулым мясцовае насельніцтва? Назва вёскі, пасёлка, горада, дзе ты жывеш, не павінна заставацца доўга таямніцай. Чаму так названа? Дзе вытокі кожнай назвы? Давайце паспрабуем адказаць на гэтыя пытанні. Асіповічы У XV стагоддзі на гандлёвым шляху, што вёў з Глуска на Мінск, на левым беразе Сіняя былі пабудаваны карчма і кузня, якія абслугоўвалі абозы гандлюючых людзей, што прыязджалі на глускія кірмашы. З расшырэннем гандлю ў другой палове XVІ стагоддзя тут з’явілася вёска Асіпавічы. У канцы
Less